Островчанин Руслан Корвель будет волонтёром на ІІ Играх стран СНГ

Прыгадаю: ІІ Гульні краін СНД пройдуць у жніўні ў 11 гарадах Беларусі. Спартсмены будуць змагацца за тытул чэмпіёна ў 20-ці відах спорту. Мінск прыме спаборніцтвы па 7-мі відах.
На адной са сталічных пляцовак будзе працаваць астраўчанін Руслан Карвель. Як рыхтуюць валанцёраў і чаму вырашыў далучыцца да іх шэрагаў, у маладога чалавека распытаў карэспандэнт «АП».
– Пяць чалавек з нашай навучальнай групы выбралі – задаволены, што трапіў у іх лік, – расказвае астраў чанін. – Буду заняты на пляцоўцы Бел дзярж універсітэта фізічнай культуры.
Валанцёры БДАТУ, у якім вучыцца хлопец, у межах падрыхтоўкі да Гульняў стажыраваліся на тэставых спаборніцтвах – Адкрытым чэмпіянаце краіны па сучасным пяцібор’і, дапамагалі ў правядзенні спабор ніцтваў па плаванні, фехтаванні і лазер-ран.
– Даведаўся, што такое лазер-ран – складаецца з бегу і стральбы з лазернай зброі на вызначаных рубяжах. Мабыць, каб не запісаўся валанцёрам на Гульні, і не ведаў бы пра такі біятлон, – усміхаецца Руслан. – Кожны замацаваны за вызначаным участкам, я буду дапамагаць на плаванні. Калі пыталі, хто пойдзе на гэты від, адразу падняў руку, бо ён мне падабаецца. Мая зона адказнасці – старт на адной з дарожак. Праўда, падчас стажыроўкі былі ў якасці памочнікаў валанцёраў на розных пляцоўках, кожны момант дэталёва адсочвалі і адточвалі – для таго, каб у выпадку чаго, напрыклад, захварэў хто, маглі стаць на падмену.
