Островчанин Виталий Бондаренко стал бронзовым призёром Кубка мира по боксу

Наш зямляк Віталь Бандарэнка стаў бронзавым прызёрам Кубка свету па боксе.


Аб поспехах свайго выхаванца паведаміў астравецкі трэнер па боксе Аляксей Зянонавіч Маргуж.

У горадзе Белазерскі Хантымансійскай аўтаномнай акругі праходзіў Кубак свету па боксе сярод нафтавых краін. Памерацца сілай і баксёрскім вопытам на рынгу на гэтым спаборніцтве давялося і майстру спорта міжнароднага класа Віталю Бандарэнку, які выступае ў вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў. Наш зямляк паказаў вытрымку сапраўднага баксёра. У выніку Віталь Бандарэнка ў сваёй вагавой катэгорыі заняў трэцяе месца, уступіўшы ў паўфінале спартсмену з Азербайджана.

Ганарымся земляком і віншуем з такім поспехам!


-------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.