Островчанин стал призёром чемпионата Европы по боксу

Аляксандр Філіповіч стаў бронзавым прызёрам чэмпіяната Еўропы па боксе, які прайшоў у Львове.

Кандыдат у майстры спорту Аляксандр Філіповіч, які выступаў у вагавой катэгорыі да 60 кілаграмаў, на турніры правёў чатыры баі. Тры паядынкі ён упэўнена выйграў: з дакладнымі ўдарамі і цудоўнай тэхнікай нашага ўдзельніка не маглі справіцца сапернікі з Галандыі, Ізраіля і Венгрыі.

У паўфінале, дзе барацьба ішла за магчымае серабро, Аляксандр сустрэўся на рынгу з баксёрам з Турцыі. І з першых хвілін даў зразумець, што барацьба будзе сур’ёзнай і ўпартай. Бой праходзіў роўна, аднак астраўчаніна пачала непакоіць старая траўма локця. У выніку з лікам 2:1 перамог турак. Наш Аляксандр Філіповіч стаў бронзавым прызёрам.

Віншуем з еўрапейскай бронзай!


Марына МАЦКЕВІЧ.