Островчане за здоровую любовь
Пад такой назвай у Дзень святога Валянціна праходзіла акцыя, якую праводзілі валанцёры Чырвонага Крыжа.Вельмі прыемна, што ў гэтай акцыі аб’ядналіся і ўдзельнічалі прадстаўнікі розных сфер: тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гімназіі і СШ №1, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. А галоўнай задачай было – прапагандаваць сярод астраўчан здаровае каханне, а менавіта ведаць усё пра ВІЧ і СНІД і папярэдзіць хваробу.
Для таго, каб ведаць, трэба інфармацыя. Менавіта інфармацыйны раздатачны матэрыял, які быў падзелены па тэматычнай накіраванасці: маладажонам, цяжарным жанчынам, маладым мамам, моладзі, школьнікам, і ўручалі падчас акцыі валанцёры. І, канешне ж, віншавалі ўсіх з Днём святога Валянціна!
Кахаць і быць каханым – гэта шчасце. Але не варта забываць, што шчасце будзе поўным і бязмежным, калі каханне будзе здаровым.
----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ,
фота аўтара.