Островчане вошли в число победителей конкурса детского творчества "Здравствуй, мир!"

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!», прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Пераможцы раённага этапу ў намінацыях «Вакальная і харэграфічная творчасць», «Інструментальная музыка», «Тэатр моды» і «Тэатральная творчасць» прынялі ўдзел у занальным этапе, які праходзіў у Ашмянах.

Па рашэнні абласнога журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі, спецыялісты і педагогі Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі, у  фінал прайшлі танцавальны калектыў «Нон-стоп» Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (кіраўнік – Наталля Янкоўская) і вакальнае трыа гімназіі №1 г. Астраўца (кіраўнік – Святлана Шаблінская).

У лютым таленавітыя школьнікі абаранялі гонар нашага раёна на абласным этапе. Дзяўчаты прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, адладжаныя танцавальныя па, крэатыўнасць і наватарства – іх нумары былі адзначаны Дыпломамі ІІІ ступені (танцавальны калектыў «Нон-стоп») і ІІ ступені (трыа дзяўчат у складзе Алены і Юліі Ювашка і Веранікі Бяляўскай).

Былі падведзены і вынікі конкурсу ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць», у якой выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі заваявалі чатыры дыпломы.

Дыпломамі Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ІІ ступені ўзнагароджаны калектыўная работа гуртка «Рукадзелле» (кіраўнік – Наталля Рынковіч) і вырабы Кацярыны Дыско і Дзіяны Гейба (кіраўнік – Валянціна Віннічак). Дыпломы І ступені атрымалі выхаванцы гуртка «Ачумелыя ручкі» Руслан Русакевіч і Дзіяна Гейба (кіраўнік – Валянціна Віннічак).


--------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.