Островчане состязались за Кубок района по шашкам

Уменне прадумваць некалькі хадоў наперад, прабівацца ў “дамкі” і перамагаць дэманстравалі ўдзельнікі cпаборніцтваў на Кубак Астравецкага раёна па шашках сярод працоўных калектываў.


Паспаборнічаць за гэты кубак рашыліся пяць каманд: раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, цэнтральнай раённай бальніцы, ДЛГУ “Астравецкі лясгас”, АТ “НІАЭП”. Спаборніцтвы былі асабіста-каманднымі і праходзілі па кругавой сістэме.

У выніку пасля ўсіх гульняў упэўненую перамогу святкавала каманда лясгаса. Дарэчы, лясгасаўцы ў мінулым годзе таксама выйгралі спаборніцтва па шашках, а сёлета яшчэ раз пацвердзілі сваё званне. Праўда, на гэты раз сур’ёзную канкурэнцыю ім склалі выратавальнікі, якія занялі другое мес ца. На трэцяй прыступцы – каманда ПМС, чацвёртае месца ў АТ “НІАЭП”, на пятым – ЦРБ: медыкі выступалі няпоўным саставам, у іх камандзе было тры ўдзельнікі замест чатырох.

У асабістым заліку пераможцам спаборніцтва стаў Анатоль Жулянкоў з каманды выратавальнікаў. Другое месца заняў Віктар Памецька з лясгаса, на трэцім – яго калега Аляксандра Цэйка.

У намінацыі “За волю да перамогі” была адзначана Марына Бондзікава з АТ “НІАЭП”, а ў намінацыі “Самы пастаянны і актыўны ўдзельнік” – прадстаўнік каманды ЦРБ Леанід Ушко.

Каманда-пераможца была ўзнагароджана Кубкам, а прызёры ў асабістым заліку атрымалі дыпломы і прызы ад Астравецкага фізкультурна-спартыўнага клуба.


------------------------------

Марына МАЦКЕВІЧ.