Островчане приняли участие в областном пионерском слёте

У Гродна прайшоў абласны піянерскі злёт «Я – піянер сваёй краіны», прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Яго ўдзельнікамі сталі піянерскія дэлегацыі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.


Актывісты і лідары піянерскага руху Аліна Вайшнаровіч і Марыя Зімніцкая з гімназіі №1, Лізавета Клімчэня і Марыя Русецкая з СШ №1, Аляксандр Стаскойць і Паліна Шымковіч з СШ №2, Бажэна Лянкоўская і Арына Лаўрэцкая з Гудагайскай школы сталі ўдзельнікамі абласной піянерскай лінейкі, на якой былі падведзены вынікі работы за навучальны год, і тэатралізаванага дзейства «Гартаючы старонкі вайны».

Урачыстая частка злёту была прысвечана ўзнагароджванню лепшых метадыстаў і педагогаў Гродзенскай вобласці, якія займаюцца патрыятычным выхаваннем дзяцей. Сярод іх аказалася і метадыст Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, старшыня раённага савета ГА БРПА Таццяна Анатольеўна Касюк, якая ўзнагароджана Падзячным пісьмом галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама.

Віншуем!