Островецкие школьники готовятся к республиканскому этапу игровых проектов
У Гродне прайшоў абласны фінал конкурсу гульнявых праектаў “Гуляюць дзеці – гуляем мы!”
Пасля адборачнага этапу, на які былі дасланы відэазапісы забаўляльных праграм для дзяцей з усіх раёнаў вобласці і горада Гродна, у фінал выйшлі толькі пяць гульнявых праграм. Іх удзельнікаў абласное журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення адукацыі і культуры Гродзенскага аблвыканкама, запрасілі на чарговы этап, які днямі прайшоў у горадзе Гродна.
Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі таксама выйшаў у фінал і на апошнім этапе прадставіў цікавую забаўляльную праграму для дзяцей “Запаветнае жаданне”, у які маленькія жыхары раёна і нашага горада мелі магчымасць паўдзельнічаць падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абароны дзяцей. А дапамагалі педагогам цэнтра забаўляць гродзенскага гледача і абласное журы юныя танцоры з гімназіі №1 – харэаграфічны ансамбль “Астравок” (кіраўнік – Н.К. Шукяловіч). У іх гэта атрымалася вельмі добра, таму што зал дзякаваў нашым артыстам гарачымі апладысментамі.
Больш таго, астравецкія артысты ўдала заявілі пра сябе – і ў фінале абласнога этапу па рашэнні журы, прапусціўшы наперад Смаргонь і Масты, сталі трэцімі. Цяпер галоўная гераіня праграмы Маша і яе сябры рыхтуюцца да выступлення на рэспубліканскім этапе гульнявых праектаў.
---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
