Островчане Александр Ляхович и Яна Ганулич блестяще выступили на чемпионате Республики Беларусь по лёгкой атлетике

Прыемная вестка прыляцела на Астравеччыну з Магілёва: два нашых землякоў-спартсменаў, ураджэнцаў вёскі Варняны, Аляксандр Ляховіч і Яна Гануліч выдатна паказалі сябе на адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.

У спартыўнай хадзьбе на 10000 метраў сярод мужчын не было роўных Аляксандру Ляховічу -- ён першы перасягнуў фінішную лінію з вынікам 40.39,98 і другі год запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

Яна Гануліч устанавіла асабісты рэкорд зімняга перыяду ў скачках у даўжыню з разбегу і палепшыла свой вынік на 17 сантыметраў. Заліковы скачок у 6,04 метраў дазволіў лёгкаатлетцы падняцца на другую прыступку п’едэсталу спартыўнага гонару.

Зборная каманда Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца, дзякуючы намаганням і нашых спартсменаў.

Віншуем Аляксандра і Яну з бліскучымі перамогамі!