Островчан ждут в Париже
Работы юных навучэнцаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіяла ў Варнянах будуць выстаўляцца ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА.Сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня нараджэння сусветнавядомага мастака, ураджэнца Гродна, які ўсё свядомае жыццё пражыў у Францыі, Леона Бакста. Менавіта з гэтай нагоды, а таксама, каб бліжэй пазнаёміць французскую грамадскасць з малой радзімай жывапісца, прадстаўніцтва ЮНЕСКА ў Беларусі арганізавала конкурс малюнкаў сярод навучэнцаў мастацкіх школ Гродзенскай вобласці.
Вучні Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў і яе Варнянскага філіяла разам са сваімі педагогамі Вікторыяй Казіміраўнай Варановіч і Валянцінай Вікенцьеўнай Субаткевіч вывучалі творчасць і біяграфію Леона Бакста і рабілі замалёўкі, эскізы, на аснове якіх фарбамі ўвасаблялі ўласнае бачанне яго мастацтва.
У выніку конкурснага адбору з пяці дасланых на выставу работ былі адабраны чатыры: “Барон Мюнхаўзен” Дар'і Кірсанавай, “Шэхерэзада” Веранікі Арлоўскай, “Арлекіна” Ганны Стрыгнацкай і “Перад гледачом” Валерыі Дубіцкай.
Віншуем юных мастакоў і іх настаўнікаў!
Алена ГАНУЛІЧ.
