Островчан поздравляли с Днем влюбленных

У Дзень закаханых астраўчане маглі атрымаць валянцінку ці паветраны шарык-сэрцайка на вуліцы і пачуць прыгожае віншаванне. Гэта райкам БРСМ праводзіў акцыю “Павіншуем з Днём закаханых”.

Згадзіцеся, прыемна, ідучы па вуліцы і задумаўшыся пра свае штодзённыя справы, зусім нечакана пачуць у свой адрас: “Віншуем вас з Днём святога Валянціна! Кахання і ўсяго добрага!”. Ды яшчэ і “валянцінку” атрымаць. Настрой адразу ўздымаецца і ўсе праблемы здаюцца вырашальнымі. Менавіта гэтую мэту і праследавалі ў Дзень закаханых актывісты БРСМ.
Хлопцы і дзяўчаты з СШ №1 і гімназіі №1 выдатна справіліся з адказным заданнем. У гэтым ім таксама дапамагалі вясёлыя Дракон і Леў з аддзела культуры. У выніку праз нейкія паўгадзіны пасля пачатку акцыі многія астраўчане хадзілі з прыгожымі “валянцінкамі” і паветранымі шарыкамі ў руках, а самае галоўнае – з добрым настроем. І значыць, місія выканана!


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ,
фота аўтар
а.