Осенняя ярмарка "Дары осени" пройдёт в Островце

Увага! Увага! Увага!

Усіх аматараў рабіць запасы гародніны, садавіны, мёду, збожжа, бульбы на зіму...
А таксама тых, каму падабаецца набываць тавар без пасрэднікаў з рук вытворцы...
І тых, хто любіць паласавацца шашлычком ды дранічкамі на свежым паветры...
Хто з задавальненнем удзельнічае ў конкурсах, якімі славяцца слынныя “Панадворкі”...
Хто “кайфуе” ад самадзейных талентаў астравецкай эстрады...
І проста хоча правесці свой выхадны дзень цікава і змястоўна



запрашаем  на КІРМАШ “ДАРЫ ВОСЕНІ”, які адбудзецца 13 кастрычніка ў лесапаркавай зоне.

Гандлёвыя рады пачнуць працаваць з 8.00
“Абарона” панадворкаў – з 10.00


Добры настрой і станоўчыя эмоцыі гарантаваны!