Осенняя ярмарка в Островце запланирована на 12 октября

У рэдакцыю паступіла некалькі тэлефанаванняў, у якіх жыхары Астраўца, якія ўжо прывыклі на асеннім кірмашы запасацца ўсім неабходным на зіму, цікавіліся: ці адбудзецца ён сёлета? І калі?

Як паведамілі нам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, асенні кірмаш па продажу прадукцыі сельскай гаспадаркі адбудзецца абавязкова. І чакаць засталося нядоўга: правядзенне яго запланавана на наступную суботу, 12 кастрычніка. Больш падрабязна аб тым, што плануецца ў яго праграме, мы яшчэ паведамім – сачыце за «Астравецкай праўдай»! Але адно вядома ўжо сёння: з пустымі рукамі ніхто лесапаркавую зону ў наступную суботу не пакіне: што называецца, будзе і хлеб, і да хлеба.


Фота з сайта gorod.cn.ua.