Операция "эвакуация" в островецкой гимназии

7 верасня ў 11 гадзін ва ўсіх школах Беларусі прагучала трывожная сірэна, голас дзяжурнага паведаміў, што ў будынку адбылося ўзгаранне. У гэты дзень праводзілася адпрацоўка планаў эвакуацыі ў рамках мерапрыемства “Аперацыя “Эвакуацыя”.


У гімназіі №1 на трывожнае паведамленне аб пажары адрэагавалі, як належыць: агульнай панікі і збіваючага з ног натоўпу не было. Вучні пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў хутка, але дысцыплінавана пакінулі будынак гімназіі – і ўжо праз тры хвіліны пастроіліся на стадыёне. У выніку з усіх памяшканняў было эвакуіравана 736 чалавек, з якіх 587 – дзяцей. У гэты ж час у актавай зале гімназіі праходзіла пасяджэнне дырэктараў школ раёна, якія таксама паспяхова былі эвакуіраваны.
Падобныя мерапрыемствы праводзяцца з прафілактычнай мэтай – каб у выпадку рэальнай надзвычайнай сітуацыі настаўнікі і вучні не разгубіліся, а дзейнічалі правільна, дакладна і хутка.


Каб пажар не заспеў знянацку, нагадваем абавязкі і дзеянні ў выпадку ўзгарання:


- тэрмінова паведаміце ў службу выратавання па тэлефоне 101. Назавіце дакладна назву населенага пункта, вуліцы, нумар дома і паверх, дзе здарыўся пажар. Таксама трэба патлумачыць, што гарыць: кватэра, гарышча, падвал, склад ці іншае, і ці ёсць там людзі. Паведаміце, хто тэлефануе і нумар свайго тэлефона. Калі няма тэлефона, і вы не можаце выйсці на вуліцу, адчыніце акно і паклічце на дапамогу;
- адключыце электраэнергію;
- выкарыстоўвайце сродкі тушэння пажару: вогнетушыцелі, пажарныя краны і інш.;
- укажыце выратавальнікам месца пажару і бліжэйшыя крыніцы вады.


--------------------------------
Эдуард МАЛЫШКА.


Фота з сайта vsluh.ru