Охота по правилам
З першай суботы лістапада адкрыта паляванне ружэйным і безружэйным спосабам на пушнога звера: зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу, тхара і гарнастая. Дазвол прадоўжыцца да апошняга панядзелка студзеня.
Падчас палявання можна выкарыстоўваць сабак, але яно павінна адбывацца толькі ў светлы час сутак.
Не лішнім будзе нагадаць, што ўнутры кожнай паляўнічай гаспадаркі ёсць падзел на паляўнічыя гаспадарчыя зоны – да прыкладу, зона палявання з вышак, або зона палявання на капытных, так званая “ціхая” зона і іншыя. І ў кожнай з зон ёсць свае правілы і абмежаванні на правядзенне палявання. Каб не здарылася бяды – прытрымлівайцеся абумоўленых правіл і, перш чым расчахліць ружжо, абавязкова ўдакладніце ў егера дазволеныя месцы для правядзення абранага вамі віду палявання. Інакш можа атрымацца гісторыя, падобная да той, што ў пачатку бягучага года здарылася з трыма гора-паляўнічымі, якія здабывалі пушнога звера на тэрыторыі заказніка. Кожны з гэтых парушальнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 артыкула 15.37 Ко АП РБ і быў пазбаўлены права палявання на шэсць месяцаў. Паўторнае падобнае парушэнне прадугледжвае крымінальную адказнасць.
Тэлефон “гарачай лініі” Смаргонскай міжраённай інспекцыі 8 (01592) 32674 працуе кругласутачна.
---------------------------------------------------------
С. ГАРБАЦЕНКА, намеснік начальніка Смарогонскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Фота з сайта roadplanet.ru