Огромную роль в жизни общества играют профсоюзы
Аб гэтым заявіў 22 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на VII з'ездзе ФПБ.
«Менавіта таму яны павінны ўзяць на сябе частку той вялізнай работы, якую давядзецца ў бліжэйшым будучым выканаць нашай краіне», – лічыць Прэзідэнт.
«Прафсаюзы застаюцца адной з апор нашай грамадзянскай супольнасці. Нас некалі папракалі ў тым, што ў нас няма грамадзянскай супольнасці. Гэтыя нашы партыі, або, як іх у народзе называюць, партыйкі, у асноўным апазіцыйныя, пятая калона», – адзначыў Прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі разам з прафсаюзамі грамадзянскую супольнасць складаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, ветэранская арганізацыя і Беларускі саюз жанчын. «Яны што, па колькасці меншыя, чым гэтыя партыі? Ды ніхто нават не ведае, якая ў іх (апазіцыйных партый. – Заўвага БелТА) колькасць, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Апазіцыйныя партыі лепш не слухаць». Вельмі яны далёкія ад народа, адзначыў Прэзідэнт. Прафсаюзы ж з'яўляюцца асноўнай апорай дзяржавы.
«Я толькі што сказаў старшыні Федэрацыі прафсаюзаў, што вы – партыя нашых працоўных. Вы з'яўляецеся асноўным правадніком дзяржаўных ідэй. Вам павінна быць да ўсяго справа», – дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў рэспубліканскім, галіновым абласным аб'яднанням прафсаюзаў, тым, хто вылучыў яго кандыдатуру і выбраў дэле- гатам гэтага форуму. Паводле яго слоў, з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі адыгрывае важную ролю ў жыцці дзяржавы. Гэта самая масавая і аўтарытэтная грамадская арганізацыя краіны.
Яна аб'ядноўвае ў сваіх радах больш за 90 працэнтаў актыўнага насельніцтва Беларусі – прыкладна 4 млн 100 тыс. чалавек.
Прэзідэнт нагадаў, што ў нядаўнім Пасланні беларускаму народу ён абазначыў ключавыя выклікі, з якімі сутыкнулася наша дзяржава ва ўмовах чарговага сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу і эканамічных санкцый супраць Расіі, і падзей ва Украіне.
Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, да сярэдзіны 2016 года ва ўсіх працоўных калектывах павінны быць прафсаюзныя арганізацыі.
«Да сярэдзіны будучага года ва ўсіх працоўных калектывах, няважна якой формы ўласнасці, павінны быць прафсаюзныя арганізацыі. Трэба гэта ў законе прапісаць, давайце прапішам, не будзем хаваць, як страусы, галаву ў пясок. І я гэта кажу не для папулізму», – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гэта пытанне ў краіне закраналі ўжо не адзін раз. «Я сказаў кіраўніку нашых прафсаюзаў: вы непасрэдна мне напішыце, хто не хоча стварэння гэтых прафсаюзных арганізацый. Мы ведаем, як на іх уздзейнічаць», – сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляк-
сандр Лукашэнка падкрэсліў, што замежныя арганізацыі, якія працуюць у Беларусі, павінны працаваць на беларускі народ. «З намі лепш па-добраму гаварыць і разумець, што прыйшоў у краіну працаваць. А то прыходзяць і тут пачынаюць арудаваць. У нас хабарамі вялікіх начальнікаў не купіш, і трэба разумець: калі кіраўнік дзяржавы гаворыць, што галоўнае – гэта народ, значыць, гэты народ павінен быць галоўным у краіне, перш за ўсё, для іншаземцаў, якія сюды прыходзяць. Паспрабуйце ў Амерыку прыйсці і не выканаць не тое што пункт закона, хоць адну коску прапусціць – ты вылеціш адтуль, пры поўнай дэмакратыі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Таму да сярэдзіны будучага года прафсаюзы не павінны больш ставіць пытанне на вялікіх нарадах у прысутнасці Прэзідэнта аб тым, што нешта не атрымліваецца па стварэнні пярвічак у прыватных арганізацыях, акцыянерных таварыствах і інш. На беларускай зямлі працуеш, працуе ў цябе наш чалавек, значыць, павінна быць арганізацыя, якая яго будзе абараняць. Гэта павінны быць нашы прафсаюзы», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў краіне ўжо ёсць такі станоўчы вопыт. У прыватнасці, адзіная прафсаюзная арганізацыя працуе ў ААТ «Амкадор», пярвічная прафсаюзная арганізацыя створана ў ТАА «Еўраторг», дзе штат складае больш як 30 тыс. супрацоўнікаў. «Прыватны сектар эканомікі ў Беларусі пастаянна павялічваецца. Да нас прыходзяць замежныя інвестары, ствараюцца сумесныя прадпрыемствы і філіялы буйных замежных карпарацый. На іх працуюць нашы суайчыннікі. І яны маюць поўнае права на абарону сваіх інтарэсаў», – лічыць беларускі лідар.
Паводле слоў Прэзідэнта, трэба звярнуць увагу на недзяржаўны сектар эканомікі і з іншага боку: тут нярэдка парушаюцца патрабаванні заканадаўства аб працы. «Кіраўнікі некаторых кампаній і фірм у пагоні за прыбыткам не ўдзяляюць належнай увагі ўмовам работы, вы- творчаму быту, медыцынскаму абслугоўванню. Часта перашкаджаюць стварэнню пярвічных прафсаюзных арганізацый, ухіляюцца ад афармлення дагаворных адносін з работнікам, вы- плачваюць зарплаты ў канвертах. Вынік гэтага – пазбаўленне чалавека законнага права на сацыяльную падтрымку і фарміраванне гарантаванага пенсійнага забеспячэння», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адводзіць значную ролю сацыяльнай накіраванасці дзейнасці прафсаюзнага руху.
«Справа прафсаюзаў – быць побач з чалавекам і працягнуць яму руку дапамогі ў любой жыццёвай сітуацыі, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Вы павінны дайсці да кожнага: дапамагчы ў вырашэнні пытання выдзялення месца ў дзіцячым садзе дзіцяці, пуцёўкі ў дзіцячы аздараўленчы лагер, аказаць садзейнічанне ў санаторна-
курортным лячэнні працоўных – усё гэта вашы непасрэдныя задачы».
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна развіваць далей мэтавыя сацыяльныя праекты. У прыватнасці, такія, як дабрачын- ная акцыя «Прафсаюзы – дзецям», дзякуючы якой на пастаяннай аснове арганізавана шэфства над дзіцячымі дамамі, школамі-інтэрнатамі і сацыяльнымі прытулкамі.
Прэзідэнт заклікаў прафсаюзы звярнуць увагу і на маладых спецыялістаў, тых, хто толькі ўчора прыйшоў у працоўныя калектывы, а таксама на ветэранаў працы. Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне тым фактам, што ў Беларусі практычна ўсе працоўныя калектывы захавалі добрыя адносіны да ветэранаў працы.
Па матэрыялах БелТА

