Объявляем конкурс на фото для календаря
13
Сёння, заходзячы ў офісы прадпрыемстваў і арганізацый ці ў дамы і кватэры астраўчан, мы з прыемнасцю адзначаем, што ў многіх на самым відным месцы знаходзіцца маляўнічы каляндар, які дорыць сваім падпісчыкам “Астравецкая праўда”. Гэтай традыцыі ўжо не адзін год, і здраджваць ёй мы пакуль што не збіраемся. Больш таго: акрамя гадавых календароў для ўсіх падпісчыкаў, выпускаем яшчэ і так званыя квартальныя, а для таго, каб адзначыць пераможцаў рэдакцыйных конкурсаў і найбольш актыўных аўтараў, – маленькія кішэнныя каляндарыкі.
Нам хочацца, каб яны былі не проста зручнай і неабходнай у кожным доме рэччу, але і адметнымі, прыгожымі – і менавіта АСТРАВЕЦКІМІ, пазнавальнымі, з мастацкім увасабленнем мясцін, дарагіх кожнаму патрыёту сваёй маленькай радзімы.
Таму сёння звяртаемся да ўсіх нашых чытачоў і няштатных аўтараў, многія з якіх, мы ведаем, шчыра сябруюць з фотаапаратам: дасылайце ў рэдакцыю фотаздымкі пазнавальных мясцін Астравеччыны ў розныя поры года – упэўнены, што ў вашых асабістых фотаархівах такіх знойдзецца нямала. Лепшыя з іх стануць “тварам” календароў наступнага года.
Чакаем вашых фотаздымкаў!
