О необходимости усовершенствования законодательства высказалась Федерация профсоюзов Беларуси
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе стварыць кампенсацыйны фонд для работнікаў і пашырыць рынак страхавых паслуг. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам.Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі, што Федэрацыя прафсаюзаў бачыць тэндэнцыю скарачэння работнікаў, непрадаўжэння кантрактаў і скарачэння потым вакансій. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што так быць не павінна.
ФПБ унесла прапанову аб удасканаленні заканадаўства ў пытанні, калі прадпрыемства падпадае пад санацыі і работнікам няма каму плаціць кампенсацыі. У прыватнасці, прапануецца разгледзець пытанне аб стварэнні кампенсацыйнага фонду, з якога можна было б выплачваць работнікам кампенсацыі ў выпадку, калі на прадпрыемстве няма чаго прадаваць і няма фінансавых сродкаў для выплат.
Акрамя таго, Федэрацыя прафсаюзаў прапануе максімальна пашырыць рынак страхавых паслуг на выпадак беспрацоўя.
Прэзідэнт таксама праінфармаваны аб сітуацыі на старэйшым прадпрыемстве краіны – ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына». Тут назбіралася вялікая колькасць даўгоў, што не дае прадпрыемству выйсці на бясстратную вытворчасць. Кіраўніку дзяржавы была перададзена просьба дапамагчы калектыву прадпрыемства з заказамі, што дасць магчымасць заводу палепшыць фінансавы стан і выйсці на ўстойлівую работу. Размова ішла таксама аб сітуацыі на шэрагу іншых прадпрыемстваў. Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні, якія Федэрацыя прафсаюзаў будзе выконваць сумесна з урадам.
Фота з сайта belchas.by
