Новый учебный год начинается
У 9 гадзін раніцы ў школах Астравеччыны пройдуць урачыстыя лінейкі. А потым пачнецца першы ўрок па тэме «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны».
У бягучым навучальным годзе ў нашым раёне будуць працаваць 28 навучальных устаноў рознага тыпу, 2756 дзяцей 1 верасня сядуць за школьныя парты, і 963 дашкольнікі будуць наведваць дзіцячыя садкі. Адукацыйны працэс у школах раёна сёлета будуць забяспечваць 395 педагогаў, з іх 39 – маладыя спецыялісты. У садках у бягучым навучальных годзе будуць працаваць 114 выхавальнікаў.
Алена ЯРАШЭВІЧ.

