Новый школьный автобус появился в Островецком районе
Напярэдадні новага навучальнага года падарунак атрымаў і аддзел адукацыі нашага раёна. Новенькі аўтобус МАЗ-241000 прыбыў у наш раён у рамках праграмы “Школьны аўтобус”. Напачатку новага навучальнага года ў Гродзенскую вобласць было накіравана 10 аўтобусаў ад ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”. Адзін з іх трапіў у наш раён.
Ужо 2 верасня новенькі МАЗ-241000 адправіцца ў рэйс. Падвозіць на ім будуць дашкольнікаў і школьнікаў Варонскага дзіцячага садка-пачатковай школы.
-------------------------------------------
Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.
