Новы этап конкурсу “Сваё, астравецкае”: а што было да 1468 года?

Заўтра ў Астраўцы традыцыйна будзе адзначацца дзень горада. Не грэх з гэтай нагоды ўспомніць гісторыю нашага пасе­лішча, якая пачалася задоўга да 1468 года і запісу аб штогадовым фундушы ў дзве меры мёду ўладальніка Геранёнаў Юрыя Гаштольда парафіяльнаму касцёлу Дзевы Марыі і Усіх Святых у Астраўцы. Бо калі быў у Астраўцы парафіяльны касцёл, то, значыць, была і парафія, і парафіяне… 

Што вы ведаеце пра больш даўнюю гісторыю Астраўца? Адкуль пачалося гэтае мястэчка? Дзе знаходзілася рэзі­дэнцыя Гаштольдаў? Чым займаліся мясцовыя жыхары?

Словам, пішыце пра гісторыю Астраўца ўсё, што ведаеце. А мы пачытаем – і ацэнім… 

Адказы прымаюцца да 31 жніўня.
Текст: Нина Рыбик