Новогодним настроением поделились активисты клуба "Активное долголетие"
Навагоднія святы, напэўна, самыя жаданыя: выхадныя, канікулы, Дзед Мароз, ёлка, падарункі, надзеі на лепшае.Падзяліцца святочным настроем, стварыць атмасферу казкі паспрабавалі актывісты аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.
Яны падрыхтавалі наведвальнікам цэнтральнай раённай бібліятэкі прыемны сюрпрыз: упрыгожылі ёлку самаробнымі цацкамі і сабралі калекцыю навагодніх паштовак савецкіх часоў. Цяпер цешаць вока наведвальнікаў бібліятэкі і вяртаюць іх у дзяцінства ёлачныя ўпрыгожванні, якія, хоць і пастарэлі ад часу, але захаваліся ў дбайных гаспадынь.
Даслала Вольга ПІНЧУК.
