Новогодние пожелания звучат из уст островецких школьников
Арына Селікоўская:– Новы год на белым кані
імчыць па свеце.
Радуюцца яму
дарослыя і дзеці.
Што прынясе ён Астраўцу
– майму любімаму кутку?
А я жадаю ўсім
у гэты год
Светлага неба над галовамі нашымі,
мільёны тон хлеба,
Бульбы з зямелькі роднай
у кожным калгасе,
Будоўлі актыўнай
на атамцы нашай.
Каб кожны здаволены быў
сваёй працай.
Бабулям, дзядулям – доўгага веку,
А кожнаму вучню –
стаць чалавекам!
Настаўнікам –
ставіць болей дзясятак,
А вучням –
набрацца сілёнак ад святак.
Усім астраўчанам – дабра, чысціні,
Каб з духоўным багаццем
адраджаліся мы,
Пра мінуўшчыну нашу не забывалі,
Усю праўду
нашчадкам сваім расказалі.
А мамам і татам – дабрэйшымі быць,
Сыноў і дачок сваіх моцна любіць.
Жадаю народу, свайму беларусу
Ганарыцца любімай
сваёй Беларуссю!
Дзіяна Андралойць:– Сабе папрашу ў Дзеда Мароза, каб не хварэла і каб не прапускала школу, і кааб мы часцей пісалі кантрольныя дыктоўкі. Сям’і – каб мы жылі ў радасці і шчасці і былі здаровымі. Астраўцу – каб ён рос і быў прыгожым. І каб людзі бераглі Астравец.
Ксенія Карчэўская:
– Хачу быць стараннай вучаніцай, а яшчэ быць прыгожай, здаровай і вырасці добрым чалавекам.
Бацькам жадаю таксама быць здаровымі, кааб іх жыццё было цікавым і бадзёрым і каб не ставіліся да мяне занадта строга. Майму гораду – быць такім жа прыгожым і чыстым, як сёння. А краіне – каб кожны яе грамадзянін быў добрым і ветлівым чалавекам. І каб краіна жыла пад мірным небам.
Ілья Сухенка:
– Я хачу, каб Новы год быў яркім, вясёлым і маляўнічым. Каб усе смачна наеліся. Каб я нарэшце
ўбачыў Дзеда Мароза, і ён прынёс мне падарунак. І кааб Новы год быў радасным у нашай сям’і, і каб у 2014 годзе ў нас было шмат-шмат грошай. Астраўцу я жадаю, каб ён развіваўся і каб ніхто на яго вуліцах не смеціў. А Беларусі – каб поўнымі былі паліцы магазінаў, каб мы сябравалі з іншымі
краінамі і каб да нас прыязджалі госці з іншых краін.
Максім Яцэвіч:
– Сабе хачу папрасіць у Дзеда Мароза аптымізму і сіл – каб хапала на ўсё. Каб мае тата і мама добра зараблялі і мы жылі дружна і весела. Каб Астравец радаваў яркімі навагоднімі ўпрыгожаннямі.
Ульяна Буйнарэвіч:
– Себе желаю под Новый годблагополучия, здоровья и тепла,
Чтобы принес всем этот год
много счастья и добра.
Чтоб моя семья была здорова,
я попрошу в последние минуты декабря,
Чтоб вместе были мы всегда:
мама, папа, сестра и я.
Милый город, мой родной!
Расти, живи и процветай!
Пусть слава и успех
не пройдут стороной,
Удача повсюду пусть будет с тобой.
С Новым годом, Беларусь!
С новым счастьем! С новою мечтой!
В Новый год пусть каждый скажет:
“Я горжусь своей страной”.
Ульяна Лаяўкевіч:– Хачу быць здаровай і бадзёрай. Любіць тату, маму, брата і бабулю і бачыць іх здаровымі і вясёлымі. Хачу быць побач з імі заўсёды і радаваць сваёй вучобай і добрымі ўчынкамі. Хачу, каб усе беларусы сталі багатымі фінансава і душэўна.
Максім Ковель:
– Няхай у новым годзе будуць шчаслівымі ўсе-ўсе.Эльміра Мамедава:
– Няхай усе людзі будуць здаровымі, багатымі і добрымі. А ў Астраўцы няхай будуюцца новыя прадпрыемствы.
Аляксандра Старцава:
– Родным и любимым желаю успеха,Радости,счастья, весёлого смеха.
Пусть солнечный лучик и снежной зимой
Согреет их всех и подарит покой.
И пусть Островец наш растет, процветает,
Пусть аист над ним в синем небе летает.
Насця Андрыца:
– Каб у Астраўцы жылі толькі добрыя і вясёлыя людзі. Каб Беларусь была чыстая і светлая.
Дзіма Ігнатовіч:
– Дзядуля Мароз, я вучуся ў 3 “А” класе і стараюся паводзіць сябе добра, хоць гэта атрымліваецца не заўсёды. Дзядуля, падары мне, калі ласка, трансформер на пульце (гэта такая гульня).
Данііл Барбашоў:
– Новы год – самае лепшае свята, калі яшчэ чакаць цудаў, як не пад Новы год?! Няхай здзяйсняюцца ўсе мары добрых людзей!Падрыхтавала Ганна ЧАКУР.
