Новая труба – і новыя магчымасці
Старую цагляную трубу гарадской кацельні, якая знаходзілася ў аварыйны стане, знеслі яшчэ ў маі мінулага года, замяніўшы на новую, металічную, канструкцыю.
Але не трубой адзінай. Канструкцыя, якая сёння забяспечвае бесперапынную работу кацельнай, больш складаная. Як працуе новае абсталяванне і чым яно адметнае, пацікавіўся ў спецыялістаў карэспандэнт газеты.
Мікіта Алянцэвіч, намеснік старшыні райвыканкама:

– Для эканоміі бюджэтных сродкаў зносілі старую трубу не механізаваным метадам, а ўзрывам, што дазволіла сэканоміць каля 200 тысяч рублёў.
У верасні будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенні былі завершаны – мы паспелі да пачатку ацяпляльнага перыяду. Далей на аб’екце праводзілі пуска-наладачныя работы, а кацельня працавала ў штатным рэжыме, забяспечваючы насельніцтва цяплом і гарачай вадой. У эксплуатацыю аб’ект уведзены 20 снежня.
Да слова, кошт праекта – каля 3-х мільёнаў рублёў. Фінансаванне праходзіла ў межах абласной інвестпраграмы і з асабістых сродкаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.
Сяргей Васільчык, майстар участка ацяпляльных кацельных і цеплавых сетак Астравецкага РУП ЖКГ:

– Аўтаматызаваная сістэма кантролю дымавых газаў, якую ўстанавілі на нашай кацельні разам з новай трубой, замярае ўсе выкіды, якія ўтвараюцца пры спальванні газа і шчэпак. Яна дапамагае праводзіць маніторынг канцэнтрацыі выкідаў, кантраляваць іх норму, а таксама сачыць за якасцю работы катлоў. Кожныя 20 хвілін АСК адпраўляе дадзеныя на рэспубліканскую інфармацыйную сістэму, дзе ў рэжыме анлайн яе можа ўбачыць кожны жадаючы. Адзначу, што паказчыкі нашай кацельнай цяпер у 2 разы меншыя, чым дазволена.

ЛІЧБА
У гарадской кацельні ўстаноўлена 7 катлоў агульнай магутнасцю звыш 50-ці мегават. З іх 2 – на шчэпках, 5 – газавых.
На сёння (8 студзеня. – Заўв.аўт.) запушчаны 4 катлы, якія працуюць толькі на 50%.
…А хто ў навагоднія святы звярнуў увагу на “фішку” новай трубы? Разам з запальваннем навагодняй гарадской ёлкі на ёй заззяла сімвалічна-патрыятычная ілюмінацыя, якую добра бачна з любой часткі горада і далёка за яго межамі. Пагадзіцеся, прыгожа і арыгінальна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
