Уражаннямі ад кнігі “Праз гады і газетныя старонкі” дзеліцца Марыя Леановіч
10:00 / 16.08.2026
Не магу маўчаць. Работа проста паланіла. Чытала ўпарта. І баялася за свой старэчы зрок, але «охота хуже неволи». Таму гартала старонку за старонкай. Вярталася, перачытвала, разглядала фотаздымкі і, безумоўна, ручкай выдзяляла галоўнае і самае смачнае. Радасць акрыляла, а ўражаннні перапаўнялі.
Сказаць сто і больш станоўчых слоў у адрас кнігі – значыць, проста прамаўчаць. Таму чытайце яе!
Не памылюся, калі адзначу, што абедзьве часткі кнігі Ніны Рыбік «Праз гады і газетныя старонкі» – гэта ў пэўным сэнсе энцыклапедыя Астравеччыны з 1941 года.
Дзякуй, Ніна Аляксееўна, за прыемна праведзены час падчас чытання кнігі, вамі народжанай. Дзякуй за мілагучную эмацыянальную беларускую мову і васільковыя словы.
Марыя ЛЕАНОВІЧ, г. Астравец.