Вторыми на Островетчине свыше двух тысяч тон зерна доработали операторы КСУП «Гудогай»

17:20 / 30.07.2026

Нарэшце, надвор’е змяніла гнеў на міласць і дало напоўніцу развярнуцца хлебаробам. Работа кіпіць не толькі на палях, але і зернетоках.

Больш за дзве тысячы тон збожжа і рапсу дапрацавалі Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч КСУП “Гудагай” (Германішкі). Гэты тандэм літаральна кожны сезон уваходзіць у топ-3 лепшых зернесушыльшчыкаў раёна.

З прызавым месцам у жніўным спаборніцтве працаўнікоў павіншавалі першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Чырыца, старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і прафсаюзны лідар КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка. Акрамя дыпломаў, зернесушыльшчыкі атрымалі грашовыя прэміі ад райкама і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі.


Фота з архіва прафсаюза работнікаў АПК.

Текст: Алёна Ганулич