Жатва – дело общее, или Как проходит уборка в КСУП «Гервяты»

09:00 / 31.07.2026

Бітва за ўраджай – гэтым улюблёным журналістамі штампам найлепш можна апісаць сёлетнее жніво, тэмпы якога стрым­лівае дажджлівае надвор’е. Кам­панія з разраду стратэгічных і архіважных: ад яе паспяховасці залежыць не толькі харчовая бяспека краіны, але і наша агульнае заўтра. Жніво стала яднальнай сілай, якая моцна згуртавала беларусаў: мне здаецца, што няма таго чалавека, які душой не хварэў бы за ўраджай...

У гэтым сезоне, як і летась, камбайнеры ў КСУП «Гервяты» вы­карыстоўваюць, без пера­больш­­вання, кожную хвіліну для аб­­малоту. Праўда, у дзень, калі пры­­язджала рабіць рэпартаж, пасля налётчыкаў-дажджоў яны на не­каторы час спынялі свае хлеба­ўборачныя машыны, каб збажына абсохла. Жаць віль­готную – свядома траціць ураджай…


Пяты сезон на ўборцы камбайнеру Андрэю Вінцкусю дапамагае Іван Барадынка з Белдзяржстраха. Хоць іх «Джон-Дзір» ужо смела можна назваць пенсіянерам (на рахунку 20 уборак!), але майстэрства і старанне працаўнікоў бяруць сваё і літаральна штогод выводзяць экіпаж на першыя пазіцыі раённага табеля лідараў жніва. Летась гэты тандэм першым у раёне намалаціў 2 тысячы тон збожжа.

Нягледзячы на тое што ўборку ўскладняюць дажджы, Андрэй і Іван не трацяць аптымізму і ў адзін голас запэўніваюць: 

– Убяром да апошняга каласка!

Дарэчы, на жніве гервятцам дапамагаюць працаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый, многія – не першы год. 

У пары тут працуюць родныя браты Андрэй і Кірыл Масевічы. На падмогу першы прыйшоў з «Радыёдэталі», другі – з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Абодва, можна сказаць, патомныя камбайнеры. 

– І я, і Кірыл пачыналі з бацькам у якасці памочніка. Тата шмат гадоў абмалочваў гервяцкія нівы. Цяпер, хоць і на заслужаным адпачынку, але працуе ў мясцовай гаспадарцы. Таму жніво – наша сямейная справа, – усміхнуўся Андрэй. 

Да размовы далучыўся Кірыл: 

– Ведаеце, работа камбайнера ў пэўным сэнсе нагадвае работу выратавальніка. Як пажарны змагаецца з агнём, так і механізатар стараецца вырваць у дажджлівага надвор’я пагодлівыя дні. 

Відавочна, сёлета «бітва» за хлеб пакуль вельмі энер­га­зат­рат­­ная, бо асноўны цяжар і адказнасць кладуцца на пле­чы зернесушыльшчыкаў. Значэн­не на сёлетняй уборцы зер­­не­су­­шыль­ных комплексаў стра­­тэ­гіч­нае. Жніво даўно перас­тала быць проста працэсам зра­­зан­ня ка­ласкоў у полі. Без эфек­тыў­най інфраструктуры, пасля­­ўбо­рач­най апрацоўкі нават самы вя­­лікі ўраджай, сабраны высо­ка­тэхналагічнымі кам­­байнамі, змарнуецца і сапсуецца…

На цэнтральным насенным зернескладзе КСУП «Гервяты» работа спорылася. Хоць ля сушылак і былі невялікія залежы збожжа, але яно было накрыта. За суткі тут даводзяць да кандыцыі да 400 тон. Нават калі дажджыць, работа не спыняецца. 

У тэму

На тэрыторыі зернесклада сустрэлі старшыню Гродзенскага абл­выканама Юрыя Караева, яго першага намесніка Сяргея Мядзвецкаса і памочніка Прэзідэнта – інспектара па Гродзенскай вобласці Канстанціна Бурака. Кіраўніцтва вобласці пастаянна трымае руку на пульсе ўборкі, больш таго, яе ход знаходзіцца на асабістым кантролі губернатара. Нягледзячы на шчыльны графік, занятасць і пастаянныя рабочыя паездкі ў розныя гаспадаркі вобласці, Юрый Хаджымуратавіч ахвотна пракаментаваў журналістам уборку. 

На жаль, ідуць дажджы. Толькі сёння (на 27 ліпеня – Заўв. аўт.) у ва­шым раёне за гэтую частку дня ападкі выпалі ў трох гаспадарках. Камбайны стаяць у полі ў чаканні, калі аграном, папярэдне вымераўшы вільготнасць зерня, дасць дабро на ўборку. Важна не толькі ўбраць, а зрабіць гэта якасна і без страт. На месцах аграномы і дырэктары праяўляюць сапраўднае майстэрства, стараюцца і знаходзяць аптымальнае выйсце. Праверыў у сладах новы ўраджай. Паўсюль дапушчальная вільготнасць, збожжа ў вельмі добрым стане. Працуюць зернесушыльныя комплексы – і айчынны «ЛідАрай», польская М-819, а людзі зараджаны на работу». 
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич