Званне “Заслужаны лесавод” прысвоена дырэктару Астравецкага вопытнага лясгаса Рыгору Долгаму

11:00 / 24.07.2026

Указам Прэзідэнта званне “Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь” прысвоена дырэктару Астравецкага вопытнага лясгаса Рыгору Долгаму.

Самая высокая галіновая ўзнагарода сведчыць пра прызнанне заслуг Рыгора Мечыслававіча на вышэйшым узроўні і яго важкі ўнёсак у развіццё лясной гаспадаркі, якой ён прысвяціў больш за 40 гадоў жыцця.

Пад яго пільным кіраўніцтвам лясгас стабільна займае лідзіруючыя пазіцыі сярод лесагаспадарчых устаноў вобласці і краіны ў розных накірунках: прамысловасці, лесааднаўленні, паляўнічай гаспадарцы і іншых; тут укараняюцца перадавыя тэхналогіі і падыходы; на прадпрыемстве дбаюць не толькі пра эканамічныя паказчыкі, якімі смела можна ганарыцца, але і пра людзей.

Рыгор Долгі ў 2021 годзе ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, яму прысвоена званне “Чалавек года Гродзеншчыны” па выніках 2024-га. Нядаўна падчас Міжнарожнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю ўтварэння органа кіравання лясной гаспадаркі Беларусі, дырэктару лясгаса ўручылі нагрудны знак “90 гадоў лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь”. Цяпер скарбонка ўзнагарод папоўнілася і званнем “Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь”.

Віншуем Рыгора Мечыслававіча!


Фота СБ і Алены МІСЮКЕВІЧ.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://telegram.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Алёна Ганулич