Усё свядомае жыццё сябруе з “раёнкай” Антон Станкевіч

10:00 / 19.07.2026

Першае, што кідаецца ў вочы, калі пераступаеш парог хаты Антона Станкевіча ў Дравяніках, – каляровы каляндар «Астравецкай праўды», які па традыцыі газета дорыць сваім падпісчыкам разам з першым навагоднім нумарам. Ён прымацаваны на самым бачным месцы. А побач ляжыць свежы выпуск раённай газеты.


– «Астравецкую праўду» чытаю ці не з часу яе заснавання, – гаворыць Антон Іванавіч. – Не памятаю дакладна, з якога года, але вельмі даўно.

Калі прыняць да ўвагі, што Антон Іванавіч нядаўна адзначыў 95-годдзе, а «Астравецкая праўда» на 10 гадоў маладзейшая, то становіцца зразумелым, што «вельмі даўно» ў дадзеным выпадку – не фігура мовы. Большасць сённяшніх супрацоўнікаў «Астравецкай праўды» яшчэ і на свет не нарадзіліся, калі ў паштовую скрынку каля хаты Станкевічаў спачатку тры разы на тыдзень, а потым – двойчы апускалася раённая газета.

Найбольш даспадобы яму, шчыраму католіку, ну­мары раённай газеты, дзе асвятляюцца тэмы ду­хоўнасці, жыццё касцёла, расповеды пра святароў і вернікаў.

Не прамінае ён матэрыялы, дзе расказваецца пра знаёмых людзей, справы вяскоўцаў.

А нядаўна Антон Іванавіч і сам трапіў у «Астравецкую праўду»: са старонак любімай газеты прымаў він­шаванні ад дзяцей, унукаў і праўнукаў, якія дзякавалі яму за клопат і любоў. 

Што і казаць: прыемна! І яму, і рэдакцыі – радасна, што ў нас ёсць такія верныя і адданыя сябры.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://telegram.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик