Максим Андралойть взял золото на Кубке сильнейших в подмосковном Жуковском

17:30 / 10.07.2026

Адзін з самых тытулаваных легкаатлетаў-шматборцаў краіны, наш зямляк Максім Андралойць упэўнена перамог на міжнародным турніры “Кубак мацнейшых спартсменаў”.

Напачатку ліпеня на некалькі дзён падмаскоўны горад Жукоўскі стаў сапраўднай сталіцай каралевы спорту – лёгкай атлетыкі. На стадыёне “Метэор” звыш 400 вядучых спартсменаў Расіі і Беларусі змагаліся за перамогу ў 40 відах.

Максім Андралойць у чарговы раз даказаў, што ён мацнейшы ў дзесяцібор’і: 100 метраў ён пераадолеў за 11,48 секунд; 400 метраў – за 50,58 сек.; 110 метраў з бар’ерамі – за 16,15; у скачках у даўжыню ўзяў адзнаку на 6,66 метраў; у вышыню – 1,90 м.; ядро адправіў на адлегласць 14,04 метраў, а дыск – 44,44 м. З агульнай колькасцю ачкоў 7 942 атлет не пакінуў ніводнага шанца на перамогу бліжэйшым сапернікам.

Золата Максіма Андралойця на Кубку мацнейшых у чарговы раз пацвердзіла яго статус лідара зборнай Беларусі па шматбор’і.

Нагадаем, што хутка наш зямляк выступіць на Адкрытым чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, які пройдзе ў сталіцы з 21 па 23 ліпеня. Жадаем Максіму поспеху на галоўным летнім старце краіны!

Галоўныя дасягненні

* Сярэбраны прызёр Спартыўных гульняў краін БРІКС (2024).

* Срэбраны прызёр Чэмпіянату свету U20 (2016).

* Чэмпіён Рэспублікі Беларусь (2021, 2023, 2024).

* Чэмпіён Рэспублікі Беларусь у памяшканні (2021, 2022, 2023, 2024, 2025, 2026).

* Уладальнік вышэйшага нацыянальнага дасягнення U20 (сярод юніёраў да 20 гадоў):60 м з бар’ерамі, пяцібор’е, дзесяцібор’е.


Фота з адкрытых крыніц. 

Текст: Алёна Ганулич