Дзіцячыя песні і танцы – музычная падзяка ветэранам
З паловы дня і да позняга вечара ў цэнтры горада гучала музыка і песні, не змаўкалі апладысменты: салісты і творчыя калектывы змянялі адзін аднаго на галоўнай сцэне горада.Розны рэпертуар, узровень прафесіяналізму, але аднолькавым было адно: шчырасць у гэтым практычна няспынным музычным дыялогу з гледачамі.
І ўсё ж, на мой погляд, самымі мілымі і кранальнымі былі выступленні маленькіх удзельнікаў канцэрта – выхаванцаў школ і дзіцячых садкоў, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Яны так стараліся правільна браць ноткі, не зблытацца ў складаных танцавальных па, падтрымліваючы і дапамагаючы адно аднаму, так радасна ўсміхаліся і грацыёзна кланяліся! Настаўнікі, што былі на сцэне разам з юнымі артыстамі і знаходзіліся побач; бацькі, бабулі і дзядулі, якія сталі самымі захопленымі гледачамі, ганарыліся юнымі талентамі.
…А тыя, хто ў ліхія саракавыя аддаў жыццё за гэтую цудоўную магчымасць – каб дзеці маглі танцаваць на плошчы, а іх бацькі перажывалі толькі за тое, каб малышы не забыліся словы і не збіліся з рытму ў танцы, – назіраючы за сваімі нашчадкамі з нябёсаў, думаю, не стрымалі шчаслівай расчуленай слязы: значыць, усё было недарэмна!
#ГоржусьБеларусь
#3ліпеня
#ДеньНезависимости
#МаяБеларусь
#нашакраіна
Ніна АЛЯКСЕЕВА.