Пра суботнік, памяць народа і таленавітую моладзь Астравеччыны – чытайце ў пятнічным нумары газеты

15:23 / 25.06.2026

Упэўнены, цікавым падасца чытачам пятнічны, за 26 чэрвеня, нумар раённай газеты.

Тут вы знойдзеце:

– разважанне галоўнага рэдактара пра тое, чаму людзі гінуць у пажары;

– асноўныя пытанні планёркі ў старшыні райвыканкама;

– рэпартажы з мітынгу і аўтапрабегу да 22 чэрвеня;

– пра памяць у імя будучыні разважаюць прадстаўнікі інфармацыйных груп на адзіных днях інфармавання;

– да Дня моладзі карэспандэнты пазнаёмяць з таленавітымі і актыўнымі Аляксандрай Гануліч, Яўгенам Грыгялевічам і Крысцінай Драздовіч.

На старонках газеты таксама лісты нашых чытачоў, вяселлі і віншаванкі.