По маршруту «Поезда Памяти» отправилась Даша Рабковская из Трокеник
15:27 / 22.06.2026
Адна з пасажыраў «Цягніка Памяці» – Дар’я Рабкоўская з Трокенік. Школьніца атрымала запаветны квіток, перамогшы ў нацыянальным конкурсе «Я патрыёт сваёй краіны».
– Ён вязе не звычайных пасажыраў, а нашчадкаў герояў Вялікай Перамогі! Так мы зберагаем памяць пра сваіх ветэранаў і падзеях часоў 85-гадовай даўніны. Гэта магчымасць дакрануцца да агульнай гісторыі; адчуць не па падручніках, а сэрцам; пабываць у месцах баявой славы, якія бачыла толькі на карцінках.
Да слова, адна з мінулагодніх удзельніц Ліза Ксяндзова зняла і зманціравала фільм «Шлях Памяці» пра вандроўку цягніка. Паглядзець цікава, асабліва калі рыхтуешся праехаць падобным маршрутам, ну і прыадкрывае інтрыгу – мы ж не ведаем праграмы.
– Сімвалічна, што традыцыйны старт праекту даюць 22 чэрвеня ў горадзе-героі Брэсце, абаронцы крэпасці якога першымі прынялі ўдар ворага. Лічу сімвалічным і тое, што «Цягнік» аб’ядноўвае школьнікаў розных краін – нашы прадзеды разам адваёўвалі мір, а цяпер мы, іх нашчадкі, разам зберагаем гэту памяць. Дарэчы, атрады ў нас шматнацыянальныя – для сяброў яшчэ да адпраўлення ў паездку прыгатавала сувеніры: сцягі Беларусі ў выглядзе 3D-стыкера.
Для мяне ўдзел у праекце – не проста вандроўка па гарадах Беларусі і Расіі, а падзяка прадзеду, які быў ветэранам вайны, за свабоду краіны, за маё жыццё – у рэшце гэта ўшанаванне памяці і ўсіх тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай змагаўся з фашыстамі ў падполлі, ваяваў па франтах, у партызанскіх атрадах, працаваў у тыле, стаў бязвіннымі ахвярамі.