Пра надзейнасць і адказнасць, або Любімая работа Ірыны Казарэз
14:00 / 21.06.2026
Паступіла ў Гродзенскае медвучылішча. І з выбарам прафесіі, упэўнена, не памылілася: прайшло столькі часу, а я, як і раней, люблю сваю справу.
Пасля вучобы прыйшла ў эндаскапічны кабінет астравецкай паліклінікі – асобнага аддзялення тады не было. Пасля дэкрэтнага адпачынку працавала ў кабінеце ЭКГ – 15 гадоў!
Гэта былі розныя напрамкі работы: эндаскапія – хірургічны профіль у адрозненне ад электракардыяграмы.
Сёння мая «вотчына» – кабінеты УЗІ, ФГДС і эндаскапіі. Аддзяленне вялікае, 28 чалавек у падначаленні: урачы, медсёстры, рэгістратары і санітарачкі. Сачу за станам абсталявання – нагрузкі на яго вялікія, бо пацыентаў шмат. На мне таксама графікі работы і табелі, дакументацыя па ахове працы – на месцы сядзець не даводзіцца.
Так, раней прасцей працавалася, хаця б таму, што пацыентаў было менш. А сёння мы – межрэгіянальны цэнтр: у астравецкую бальніцу прыязджаюць са Смаргоні, Ашмян, Карэліч, Пастаў…
Працую і з пацыентамі: прысутнічаю на эндаскапіях і гастраэндаскапіях. І падабаецца, мы знаходзім агульную мову. Гэта проста: тут усміхнешся, там добрае слова скажаш або нешта параіш…
Як адпачываю ад работы? Іду плаваць: нам арганізацыя «выдае» абанементы.
Апытанка
– З чаго пачынаецца ваш працоўны дзень?– З усмешкі, прывітання і пажадання калегам добрага дня.
– А з якім настроем яго заканчваеце?
– Прыходжу на работу першай – у 7.20 ужо на месцы, а сыходжу апошняй. Але заўсёды адчуваю задавальненне ад зробленага. І нават калі здараюцца цяжкасці, вырашаем іх разам з загадчыкам аддзялення Дзмітрыем Кардзісам. І дзень заканчваецца на пазітыве.
– Вы неаднаразова адзначылі, што любіце сваю работу. За што?
– Так, люблю, хоць і дзяжурствы кругласутачныя ёсць, і ноччу здараецца, калі выклік паступае, збірацца і ехаць. Люблю адчуваць адказнасць, дапамагаць таму, хто ў гэтым мае патрэбу. І ў калектыве мне камфортна, бо вакол надзейныя і працавітыя людзі.
Фота з архіва І. Казарэз.