Сёлета са школай развітваецца 206 адзінаццацікласнікаў Астравеччыны

14:00 / 12.06.2026
Здаецца, яшчэ ўчора гэтыя прыгожыя дзяўчаты і мужныя юнакі былі нясмелымі першакласнікамі, якія з хваляваннем рабілі першыя крокі ў школьнае жыццё. Яны не толькі вучыліся чытаць і пісаць, але і адкрывалі таямніцы мацерыкоў і далёкіх планет… Дзякуючы таленавітым і ўсёй душой адданым абранай справе настаўнікам атрымлівалі глыбокія і трывалыя веды.

А яшчэ школьная пара навучыла іх цаніць вернасць сяброў і берагчы першае трапяткое каханне… Час прамінуў хутка – і сёння яны выпускнікі. 

Гэты чэрвеньскі баль назаўсёды застанецца ў памяці выпускнікоў і іх бацькоў як апошні акорд школьнага жыцця. Звыклы званок на ўрок змяніўся мелодыяй урачыстага вальса, а дзяцінства саступіла дарогу юнацтву. Ззаду засталося самае напружанае і складанае – хваляванне перад экзаменамі і тэсціраваннем, нервовае чаканне вынікаў і радаснае «Ура!» ці засмучанае «Крыху не хапіла…» 

Больш не трэба спяшацца ў школу. Настаўнікі ўжо паставілі фінальныя адзнакі, а галоўны экзамен пад назвай «Жыццё» толькі пачынаецца… Выдыхайце, усміхайцеся, радуйцеся – вы годна прайшлі гэты этап… 

Глядзіце ў заўтрашні дзень з цікавасцю да ўсяго новага і з упэўне­насцю ў сваіх сілах – перад вамі адкрыты ўсе дарогі. Спрабуйце, смела штурмуйце абраны ўніверсітэт ці каледж і памятайце: у вас абавязкова ўсё атрымаецца.

Але кім бы вы ні сталі і куды б вас ні прывялі дарогі лёсу, у любой жыццёвай сітуацыі заставайцеся людзьмі – шчырымі, сумленнымі, прыстойнымі. І заўсёды памятайце і зберагайце ў закуточках сэрца тое месца, адкуль усё пачалося і дзе вас заўсёды чакаюць…

У добры шлях, дарагія выпускнікі! 

Лічба

10 устаноў адукацыі Астравеччыны скончыла 206 выпускнікоў:
  • гімназію №1 – 46 (2 класы),
  • сярэднюю школу №1 – 26,
  • сярэднюю школу №2 – 23,
  • сярэднюю школу №3 – 43 (2 класы),
  • Варнянскую СШ – 25, 
  • Гервяцкую СШ – 9 ,
  • Гудагайскую СШ – 11,
  • Кемелішскую СШ – 4,
  • Міхалішкаўскую СШ – 11,
  • Альхоўскую СШ – 8.
Фотаздымкамі падзяліліся школы раёна. 

Міхалішкаўская сярэдняя школа

Класны кіраўнік Таццяна Іосіфаўна Дуброўская


11 «А» астравецкай сярэдняй школы №3 

Класны кіраўнік Валерый Вячаслававіч Кулеш


Варнянская сярэдняя школа 

Класны кіраўнік Аліна Віктараўна Сянюць


Альхоўская сярэдняя школа

Класны кіраўнік Таццяна Мікалаеўна Ждановіч


Гудагайская сярэдняя школа

Класны кіраўнік Галіна Мечыславаўна Шлыковіч


Астравецкая сярэдняя школа №2

Класны кіраўнік Ірына Антонаўна Лях


Астравецкая сярэдняя школа №1

Класны кіраўнік Інэса Сяргееўна Золатава

Гервяцкая сярэдняя школа

Класны кіраўнік Алена Эдвардаўна Масевіч

11 «А» астравецкай гімназіі №1

Класны кіраўнік Ірына Генадзьеўна Кяршыс


1 «Б» астравецкай гімназіі №1

Класны кіраўнік Ала Уладзіміраўна Белазорава


Кемелішская сярэдняя школа 

Класны кіраўнік Марыя Мечыславаўна Машала