Работники районной мелиорации отметили 65-летие своего предприятия

12:33 / 30.05.2026

Маштабным, багатым на віншаванні, падарункі і кветкі была ўрачыстасць з нагоды 65-годдзя Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Работнікі гэтай арганізацыі невыпадкова выбралі для святкавання залатую сярэдзінку паміж дзвюма важнымі падзеямі: 19 мая (датай заснавання ПМС у 1961 годзе) і першай нядзеляй чэрвеня (прафесійным святам меліяратараў).

На ўрачыстасць завіталі шматлікія госці: старшыня райсавета дэпутатаў, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Генадзь Бычко; першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна; намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер Гроднамеліявадгаса Сяргей Жэрш; намеснік генеральнага дырэктара Белвадгаса Дзмітрый Багданец; намеснік Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Алеся Венско і старшыня раённай Юрый Адула, а таксама шматлікія калегі з прадпрыемстваў меліярацыйных сістэм вобласці, гаспадарак раёна і Астравецкага вопытнага лясгаса.

65 – не проста дата, а цэлае жыццё, за якім хаваецца самаадданая і карпатлівая праца дзясяткаў людзей, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе.

Больш за 20 гадоў адносна невялікі калектыў астравецкіх меліяратараў узначальвае Вадзім Вянгроўскі, дзякуючы якому арганізацыя пастаянна развіваецца, павялічвае аб’ёмы вытворчасці і паспяхова вяртае ў сельскагаспадарчы абарот землі.

Аднак галоўны гонар і ўнікальнасць гэтага прадпрыемства крыюцца ў непарыўнай сувязі пакаленняў і глыбокай пашане да ветэранаў. На ўрачыстую сцэну падымаліся працаўнікі, якія прысвяцілі справе не адно дзесяцігоддзе: Лявон Ражко, Лідзія Сухажэўская, Рыгор Багатка, Рыгор Вянгроўскі, Валерый Раждзествін і Вітольд Шэміс.

Не абмінулі ўвагай і цяперашніх работнікаў: кожны атрымаў заслужаныя віншаванні і апладысментаў.

Прыемна было бачыць, што на свята многія работнікі прыйшлі з дзецьмі – гэта для арганізацыі традыцыя. За крэатыўнасць і ўдзел у флэшмобе “Будучыня ў прафесіях” каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва прадпрыемства атрымалі Вадзім Вянгроўскі, Алег і Вадзім Жэлецкія, Дар’я і Вікторыя Зезюлевічы, Мацвей Каспяровіч, Эмілія Русакевіч, Арцём Пуцята і Дар’я Ненартовіч.

Аздобілі ўрачыстасць меліяратараў музычнымі нумарамі лепшыя артысты раёна.

СЛОВА КАЛЕГАМ

Сяргей Жэрш, намеснік гендырэктара АУП “Гроднамеліявадгас”:

– Вы ўносіце важкі ўклад у фарміраванне будучага ўраджаю раёна і ўсёй Гродзеншчыны. Жадаю калектыву поспеху ў рэалізацыі вытворчых задач, фінансавага дабрабыту, здароўя вам і вашым сем’ям. І каб заўсёды раніцай на работу вы ішлі з добрым настроем!

Алена Штаймнец, дырэктар Слонімскага ПМС:

– Ад імя меліяратараў вобласці на чале з кіраўнікамі ўсіх прадпрыемстваў віншую з юбілеем. Гэта свята кожнага, таму што вашы праца, энергія, адданасць справе прывялі да гэтай даты. Няхай у жыцці пануюць дабрабыт, блізкія толькі радуюць, а работа прыносіць жадаемы вынік і задавальненне. Здароўя, моцы і гордасці за агульную справу, якая робіць вас сапраўднай камандай.

Віталь Шарэйка, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Астравецкага вопытнага лясгаса:

– За мінулыя дзесяцігоддзі ваш калектыў зрабіў важкі ўнёсак у развіццё меліярацыі, забяспечваючы ўстойлівае функцыянаванне аграпрамысловага комплексу раёна.

Вашы прафесіяналізм, адказнасць і адднасць справе заслугоўваюць самай глыбокай павагі. Мы цэнім партнёрскія адносіны, якія склаліся паміж нашымі прадпрыемствамі, і сумесную работу па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў.

УЗНАГАРОДЖАНЫ

Ганаровай граматай Астравецкага райвыканкама – машыніст бульдозера Віталь Вянгроўскі.

Падзячным лістом Астравецкага райвыканкама – падсобны рабочы Валянцін Лабуць.

Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў – токар Віктар Ждановіч.

Граматамі АУП “Гроднамеліявадгас” – машыніст экскаватара Валерый Кацінель, падсобны рабочы Алег Врублеўскі.

Ганаровымі граматамі дзяржаўнага аб’яднання “Белвадгас” – машыністы экскаватара Валерый Якель і Алег Мельнічук.

Граматамі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – дырэктар Вадзім Вянгроўскі, машыніст бульдозера Дзяніс Скарульскі, тэхнік па ўліку меліярацыйных сістэм Ангеліна Русакевіч, загадчык машыннага двара Мікалай Сафранкоў, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Надзея Ненартовіч.

Граматамі Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – вадзіцелі аўтамабіля Юрый Жэлецкі, Іосіф Вянгроўскі, Віктар Мілешка, трактарысты Юрый Маркоўскі і Аляксандр Грынцэвіч.

Падзячным лістом Астравецкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Надзея Ненартовіч.

Падзякай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” – галоўны бухгалтар Святлана Пуцята.

Граматамі і Падзячнымі лістамі Астравецкага ПМС – дыспетчар Валянціна Шэміс, прыбіральшчык Ганна Грыва, падсобныя рабочыя Уладзімір Лабуць і Анатоль Яскулоўскі, вадзіцелі Іван Андрушкевіч, Віктар Хацілоўскі, вартаўнікі Наталля Мікліс, Валянціна Юрчанка, электрагазазваршчык Андрэй Пазлевіч, трактарысты Алег Дрэма і Віктар Грамбоўскі.

Падзякамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі – бухгалтары Анастасія Броўка і Антаніна Весялова, кладаўшчык Аліна Верабей, вартаўнікі Марына Веська, Святлана Лебядзевіч, Наталля Мікліс, Валянціна Юрчанка, прыбіральшчык Ганна Грыва, эканаміст Юлія Зезюлевіч, майстры будаўніча-мантажных работ Ганна Міляева, Кацярына Савіцкая, Ірына Садоўская, тэхнік па ўліку меліярацыйных сістэм Ангеліна Русакевіч, галоўны бухгалтар Святлана Пуцята, інспектар па кадрах Людміла Хацілоўская, дыспетчар Валянціна Шэміс.

Каштоўным падарункам – майстар будаўніча-мантажных работ Аляксеў Іеўлеў (малады спецыяліст).


Фота Антона ЮРКОЙЦЯ.

Текст: Алёна Ганулич