Падводзім вынікі чарговага этапу конкурсу
А нам найбольш спадабалася, што колькасць удзельнікаў расце. Мяне вельмі парадавала, што ўслед за бабай Ленай (Леанардай Якель) свае допісы даслала і баба Марыя, як падпісалася аўтар. Як старшыня журы гэтага конкурсу са шматгадовым стажам, адразу пазнала па почырку і па стылі нашу даўнюю актыўную ўдзельніцу гэтага спаборніцтва, неаднаразовую яго пераможцу і, да слова сказаць, колішняга рэдакцыйнага бухгалтара Марыю Бруйко. Вітаем старых і новых удзельнікаў і жадаем поспехаў усім!
Каму ўдача ўсміхнулася на гэты раз, хутка даведаецеся. А пакуль ацаніце ўслед за калектывам рэдакцыі дасланыя варыянты. Іх шмат, таму не крыўдуйце, калі не ўсе ўключым у гэты агляд: газетная старонка не гумовая.
Яшчэ мы вельмі ўдзячны нашым чытачам, у прыватнасці, Валянціне Масцяніцы, што яны не толькі адказваюць на конкурснае заданне, але і прапануюць здымкі для яго.
Праўда, на гэты раз Валянціна хацела падаць свае варыянты пад псеўданімам. Але навошта? Адна грань творчасці другой не перашкаджае. І журы ацэньвала іх вартасць – паўтаруся ў чарговы раз – не ведаючы аўтарства. Так што ўсё па-чэснаму!
Вось які варыянт прыдумала Валянціна Масцяніца да свайго здымка:
Насіць на руках
Абяцаў мой каханы,
Але штось замнога
Ува мне кілаграмаў.
Прыдумаў мой любы
Машынку такую:
Крэсла мяккое
У тачку засунуў.
Вось так і катае
Мяне ён па свеце.
А я, як прынцэса,
На троне на гэтым!
Мусіць, кожная жанчына марыла б пра такую «машынку», калі «замнога кілаграмаў» не дазваляюць каханаму насіць на руках.
Тэму сямейных узаемаадносін убачылі на здымку і іншыя чытачы. Да прыкладу, Тарэса Бабіч:
Хто купляе «Мэрсэдэс»,
Хто – новую «Ладу».
А мне муж змайстраваў
Тачанку з мяккім задам.
Вось вясна ужо настала,
На дачу ехаць трэба стала.
Хтосьцi градкi будзе там капаць,
А я – у мяккiм крэсле загараць.
Дзве папярэднія канкурсанткі ўбачылі на здымку станоўчыя сямейныя адносіны (ці сваю мару пра такія?)
А ў Міраславы Якіменкі погляд прыземлены і больш рэалістычны: «Развод. Мэблю пaдзялiлi, пра пачуццi ўжо забылi».
Зрэшты, можна і не дзяліць, лічыць Міраслава. Калі сямейнае жыццё возьме за горла сваёй важкай мускулістай рукой, то можна ўбачыць і такую аб’яву: «Увага! Аддам у добрыя рукi мужчыну – заўзятага тэлеаматара з пасагам: тачка+ трон».
Ёсць жадаючыя? Налятай!
Хоць і Міраслава Якіменка ўмее марыць. Ці падказвае выйсце жонкам заўзятых тэлеаматараў:
Баба, тачка, агарод?
Сон, трон – i пaйшло яно ўсё вон!
Каму грады-дачы надакучылі (хоць, здаецца, яшчэ не было калі), – выкарыстоўвайце тачку і любімае крэсла ў новым амплуа.
Ларыса Гупянец «прымерыла» гэтае амплуа – і захоплена ўсклікнула:
Бесподобно! Прекрасно!
Прелестно!
Ой как нравится мне!
Благодать!
Я с бокалом вина
сяду в мягкое кресло,
В самом дальнем углу,
где меня не достать.
І далей Ларыса прызнаецца:
Нигде, ни на одном месте
Мне не думается ТАК свободно и правильно,
Как на этом кресле...
А ўсё таму што (яшчэ адзін варыянт Ларысы Гупянец):
Красное кресло –
акцент интерьера,
Яркой палитрой меняет простор.
Вносит уют, добавляет манеру,
Стильный, смелый,
уютный декор.
На фоне стен –
словно пламя в камине,
Манит присесть и забыть про дела.
Красное кресло –
вы в этой картине,
Словно звезда,
что уют принесла.
Тое, што на здымку перш за ўсё мэбля, адзначылі і іншыя ўдзельнікі конкурсу. Да прыкладу, Рэгіна Дрэма ўспомніла старыя нядобрыя часы, калі ўсё на свеце не куплялі, а даставалі:
Гарнитур гостиный
мы по блату достали.
Было дело:
разорились малость!
С десятого года его «обмывали»,
С тех пор одно кресло осталось!
А калі дастаць, купіць ды яшчэ і абмыць, то найчасцей здараецца сітуацыя, як у наступным варыянце Рэгіны:
Купiлi крэсла – вось дык удача!
Попа радуецца –
а кашалёк плача…
Але большасць чытачоў звярнула ўвагу, што мэбля гэтая як мінімум з мінулага стагоддзя. І сваімі вострымі пёрамі прайшлася па яе ўзросце, часта параўноўваючы лёс старога крэсла і немаладога чалавека.
Вось што з сумам і жалем канстатуе Валянціна Масцяніца (ёсць падазрэнне, што гэта варыянт напісаны на падставе рэальных падзей):
Цэлых дваццаць год у школе
Крэсла гэтае жыло.
Вартаўнік, дырэктар, завуч,
Першакласнік і настаўнік –
Мякка ўсім у ім было.
А цяпер стаіць пад плотам
Непатрэбны элемент…
З моды мэбля выйшла гэта –
Вось такі эксперымент.
Між тым Валянціна прапануе, як можна выкарыстаць старое добрае мяккае крэсла:
Чтобы спорилась работа,
Нужно всем создать комфорт.
Чтобы тело не устало,
Кресло мягкое поставлю.
Полистать «ТикТок» в айфоне,
Поболтать по телефону,
Подремать минут пятнадцать
И, конечно, непременно
Все вопросы порешать!
І Капіталіна Пятроўская мае што сказаць з гэтай нагоды:
Кресло отжило свой век,
Как и старый человек.
Так совпало, ёлки-палки,
Что обоих их – на свалку!
Пра тое ж – і Леанарда Якель – наша баба Лена:
Крэсла, як і чалавек,
Аджыло ўжо свой век.
Тэлевізар ў ім глядзелі,
Дзеці побач тут галдзелі.
І газету ў ім чыталі,
Усе навіны пазнавалі.
Ды на тачку ўраз паставілі –
У апошні шлях адправілі.
А магло б шчэ доўга жыць,
Людзям добрым паслужыць.
Зрэшты, старыя добрыя людзі знойдуць, як прыстасаваць старыя добрыя рэчы. Тая ж Капіталіна Пятроўская прапаноўвае лайфхак:
Хотели кресло уж на свалку,
Да дед решил:
– Сгодится на рыбалку!
Буду в кресле я сидеть
И на удочку глядеть.
Поймаю рыбку, не поймаю,
Но зато поотдыхаю.
Посижу да подышу,
Никуда уж не спешу.
Зрэшты, можа атрымацца і так, як прыдумала (ці падгледзела?) баба Марыя – Марыя Бруйко:
Дзядок смачна паабедаў,
На качалку-крэсла сеў.
Цяжар крэсла не ўтрымала –
Разам з дзедам пад стол ўпала.
Дзеда кінула ў гарачку:
Крэсла хуценька падняў,
Памясціў яго на тачку –
Курс на звалку паказаў.
І ўсё ж большасць нашых чытачоў прапануюць выкарыстоўваць старое крэсла ў якасці новага віду грамадскага транспарту. Для вёскі – самае яно!
Марыя Бруйко піша:
На колёсах, на шасси
Стоит сельское такси.
Не машина – просто класс!
Подавай скорей заказ!
Садись на мягкое сиденье,
Посильнее жми на газ!
Аляксандр Харытонаў лічыць, што такое таксі і ў Астраўцы знайшло б заказчыкаў. А што: ва ўсіх еўрапейскіх гарадах, не кажучы пра азіяцкія, прапануюць паслугі веларыкшаў. Чым мы горшыя? Да таго ж у нас гэта магло б быць з мясцовым каларытам, у стылі «прывітанне з СССР»! Гэй, патэнцыяльныя бізнесмены, звярніце ўвагу на падказку Аляксандра! Пакуль што аўтар дорыць бізнес-ідэю, але ніхто не забараняе прэміраваць вынаходцу:
Новый вид открыт услуг:
В Островце по улицам
Рикша возит всех вокруг
В кресле, словно курицу.
К дому подано такси:
Кресло дожидается.
Кого хочешь расспроси –
Тачкой называется.
Транспорт этот хоть куда,
Он везде проедет:
От базара до суда –
Куда хочешь едет.
«Гиппо», «Санта» и «Мастак»,
Почта и больница,
ЖКХ, кафе, кабак…
Вот бы прокатиться!
Зрэшты, у Аляксандра Харытонава ёсць і іншая «гісторыя з жыцця», якую ён вельмі маляўніча апісаў у адным з варыянтаў:
Из магазина вёз домой
Кресло в старой тачке.
Хорошо, что выходной:
Потный, как в горячке.
Одному груз не внести –
Ведь этаж-то пятый!
Продолжаю всех клясти:
Выдохся, проклятый.
Видно, стал уж староват…
Если б раньше было!
Кресел десять бы подряд
Силушка б носила.
А теперь соседа звать
Только остаётся…
Кресло может подождать:
Выпить нам придётся.
Оба старых п***на
До того напились…
Два бесчувственных бревна
К тачке не явились.
Целый день стоит она.
Пьяниц ждёт работа.
Мастяница из окна
Сделала нам фото.
Ёсць такая гісторыя (нават дзве) і ў Марыі Бруйко:
Из-за леса, словно в сказке,
В наше тихое село
В канун Христовой светлой Пасхи
Спустилось с неба НЛО.
Гэта першая.
А вось і другая:
На асфальте при дорожке
На одной куриной ножке
Новинка: робот-самоход
Клиентов-экстремалов ждёт.
Аляксей Маргуж уявіў сябе на месцы выкінутага, нікому не патрэбнага крэсла-трона – і загаварыў яго голасам:
Я выставленный трон
На пьедестале – тачке.
Меняют мой кардон,
С моей любимой дачки.
Заберите, если нравлюсь,
Всё ж я трон.
Я учтён, и этим славлюсь,
В прошлом – эталон.
Только тачка, братцы, не моя,
Пьедесталом стала тачка, это да.
Повезёт, подбросит, ну родня.
Стану креслом мягким
в доме у тебя.
Год две тысячи
десятый неспроста:
В нём указан
год рождения меня.
В этой дате –
непомерная тоска,
Ну купите,
ну купите же меня!
А Рэгіна Дрэма прызнаецца, што ў яе конкурсны здымак выклікаў настальгічныя ўспаміны:
Здесь и детство прошло,
Здесь и юность промчалась.
И куда всё ушло?
Только память осталась…
Не шумит старый клён,
И не скрипнет калитка.
Как несбывшийся сон,
Как украдкой улыбка.
Памятник старины –
Время всем хороводит.
Моей нет здесь вины,
Просто время уходит…
Апошні варыянт Рэгіны Дрэмы знайшоў водгук у членаў журы – многія адзначылі яго ў ліку лепшых. У выніку ён набраў 80 балаў і стаў пераможцам.
А кампанію Рэгіне на верхняй прыступцы п’едэсталу гонару з тымі ж 80-цю баламі склалі Аляксандр Харытонаў са сваёй бізнес-ідэяй і аўтар здымка Валянціна Масцяніца, для якой «любы прыдумаў машынку такую», каб катаць яе па ўсім свеце.
Віншуем пераможцаў – і ўсім жадаем поспехаў у наступным этапе конкурсу.