Кацярына Лукашэвіч: Пра дзядоў і прадзедаў успомніць
16:11 / 09.05.2026
Астраўчанка Кацярына Лукашэвіч абавязкова прыходзіць на святкаванне Дня Перамогі, дзе б яна ні знаходзілася – у Брэсце або ў Астраўцы…
– На свята прыйшлі сям’ёй, з дзецьмі – не пабаяліся дажджу: не цукровыя – не растанем. (Усміхаецца.) Свята Перамогі для мяне – гэта дзень памяці, болі і смутку, са слязамі на вачах. У маёй сям’і шмат хто ваяваў. І ўсе загінулі: бабулі і дзядулі, прадзядулі… Прабабуля прайшла праз усю вайну, дажыла да 99 гадоў, была ў канцлагеры. Яе маці даводзілася немцаў карміць, таму што пагражалі забіць дзяцей. Цяжка нават гаварыць… Але пра гэта трэба памятаць і расказваць дзецям. Мы сям’ёй кожны год бываем на святкаванні 9 Мая, звычайна ў Брэсце – сёлета не атрымалася, але не засталіся дома – у Астраўцы таксама адзначаюць Дзень Перамогі.
Текст:
Ольга Хотянович
Фото:
Ольга Хотянович
Поделиться: