9 Мая: светлае свята, нагледзячы на надвор’е
16:03 / 09.05.2026
– Свята сёння светлае, і ўсё роўна, якое надвор’е, – 81-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вайна прайшла і праз Астравец, прычым у першыя хвіліны. А вэтэранаў трэба шанаваць – іх ужо адзінкі засталіся. Хадзілі на свята заўсёды: і калі дзяцей яшчэ не было, і калі самі малымі былі. Усё сёння арганізавана прыгожа. Сапраўды вялікі дзень! Яшчэ паглядзім выставу тэхнікі і абавязкова выйдзем вечарам прагуляцца.
Святлана:
– Дзеці нашы заўсёды ўдзельнічаюць у святочнай праграме да 9 Мая. Гэта добра, так і павінна быць. Яны і цяпер пераапранаюцца да канцэрта.