Адчуць асалоду хлеба Перамогі змаглі астраўчане 9 Мая
15:52 / 09.05.2026
І хоць надвор’е з самага ранку не шаптала, прыйсці на святкаванне Дня Перамогі ў гарадскі сквер палічылі абавязкам многія астраўчане. А настрой падтрымаць і падсілкавацца яны маглі рознымі смачнасцямі.
Карысталіся попытам уў гэты халаднаваты дзень вуха юшка, гарачыя напоі, шашлык і плоў.
Піражкі і пончыкі, чабурэкі і пірагі, хот-догі, бутэрброды, мясныя вырабы і салаты – здаецца, нават самы пераборлівы знойдзе сабе нешта смачненькае.
Асаблівую цікаваць выклікаў хлеб Перамогі – цаглінка цёмна-карычневага колеру з чорнай скарыначкай, выпечаная астравецкімі хлебапёкамі спецыяльна да свята. Не прайшоў міма і старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас.
Текст:
Ольга Хотянович
Фото:
Ольга Хотянович
Поделиться: