Напісаць ліст дзеду і станцаваць вальс Перамогі, або Як астраўчане адзначаюць 9 Мая

14:53 / 09.05.2026
Цікавыя тэматычныя лакацыі развярнуліся ў гарадскім скверы ў Дзень Перамогі. Так, гасцям свята прапануюць заплесці дзіцяці коскі са стужкамі ў колерах нацыянальнага сцяга, напісаць ліст у мінулае – дзеду-ветэрану або станцаваць вальс Перамогі.

Нягледзячы на дождж, які не-не дый пакрые галовы халоднай вільгаццю, пабываць у фотазоне пад адкрытым небам было нямала жадаючых.

А на танцпляцоўцы “Май 45-га” хлопцы і дзяўчаты запрашалі на вальс Перамогі і прапанавалі адпачыць на святочнай лаўцы.

Палявая пошта ў вялікую скрыню збірала пісьмы лісты, што напісалі дзядам-прадзедам астраўчане.

У школе юнага разведчыка вучылі, як разгадаць рэбусы, скласці пазл, зрабіць з паперы арыгамі. І гэта далёка не ўсе пазнавальныя і гульнявыя актыўнасці.

А вы зрабілі свайго папяровага голуба, дапамаглі, адгадваючы загадкі і песні, знайсці партызанам дарогу да ворага?..

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович