Дорогами памяти: островчане посетили памятники в преддверии Дня Победы

15:28 / 08.05.2026

Напярэдадні Дня Перамогі ў Астравецкім раёне адбыўся аўтапрабег. Калона на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Паўлам Мілешкам наведала памятны знак і помнік у вёсцы Быстрыцы і аграгарадку Трокенікі.

Першым прыпынкам маршруту стаў знак у памяць аб расстраляных яўрэях у вёсцы Быстрыцы. Школьнікі і ўдзельнікі прабегаў усклалі кветкі да помніка і запалілі свечку, каб ушанаваць памяць загінулых.




– 9 мая – важная дата для нашай Айчыны, бо мы ведаем цану Вялікай Перамогі. І задача нас, сённяшніх, – шанаваць памяць аб кожным загінулым, каб ні адзін подзвіг не быў забыты, – звярнуўся да ўдзельнікаў мітынгу намеснік старшыні райвыканкама. – Не кожная дзяржава мае цяпер такую каштоўнасць, як мірнае неба над галавой і магчымасць гадаваць дзяцей у спакоі.




Далей аўтакалона накіравалася да помніка загінулым землякам у Трокеніках, ля якога сабраліся вучні Варнянскай СШ і жыхары аграгарадка.



Лада Дарашкевіч, Варнянская СШ:


– Штогод напярэдадні Дня Перамогі мы прыязджаем да помнікаў, каб прыгадаць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мірнае заўтра.

Валянціна Абдулаева, жыхарка аг. Трокенікі:


– У Дзень Перамогі заўсёды ўспамінаю пра тых, хто не можа з намі яго адсвяткаваць. Мая прысутнасць на мітынгу – гэта падзяка за няпростыя гады і аддадзеныя жыцці кожнага, хто абараняў нашу Радзіму ў перыяд вайны. Сёння мы спакойна жывём, выхоўваем дзяцей і ўнукаў, дзякуючы іх мужнасці і адвазе.

Текст: Елена Войтехович
Фото: Елена Войтехович