Нумар “раёнкі” за 8 мая прысвечаны Вялікай Перамозе
Чырвонай нітачкай праз усю газету праходзіць тэма Вялікай Перамогі і ўдзячнасці нашчадкаў яе героям за мірнае неба над галавой і спакой у краіне.
* Дзеці, унукі і праўнукі ўспамінаюць блізкіх, якія прайшлі дарогамі вайны.
* Прэзентацыя ўнікальнай кнігі “Героі Вялікай Перамогі”, над стварэннем якой плённа працавалі супрацоўнікі рэдакцыі, адбылася ў Астраўцы.
* Праект “Будучыня – гэта мы”: юныя мастакі расказваюць пра свае работы, прысвечаныя Пераможнаму маю
* Генацыд на Астравеччыне: расследванне крымінальнай справы працягваецца.
* Адказ на чарговае заданне конкурсу “Сваё, астравецкае”: сям’я заслужаных работнікаў прайшла праз вайну і аднаўляла пасля яе наш край.
Таксама вы знойдзеце матэрыялы пра справы астравецкіх актывістаў раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, візаві з ветэранам і работнікам раённага вузла электрасувязі і іншыя.