Вялікая Перамога ў асобах: Эдуард Мацвеевіч
Эдуард Мацвеевіч ПАТЭЙКА родам з вёскі Ігнацова.

Прызваны на вайну ў 1944 годзе.
“<…>. З Гудагая нас цягніком завезлі ў Маладзечна, далей ішлі пешшу. Усе мы трапілі ў адзін полк. Мае браты – у 1-шы батальён, я – у 2-гі. У пяхоту, царыцу палёў. Лагер разбілі ў лесе, зладзілі там на скорую руку зямлянкі – вось і ўсе казармы. На працягу 2-х тыдняў нас павучылі страляць, акопвацца, паганялі бягом па лесе – і гатоў, шагам марш на вайну! <…>”. (З успамінаў ветэрана, “Астравецкая праўда”, №40-41, 2004г.)
Быў стралком 2-га батальёна 30-га пяхотнага палка 9-й пяхотнай дывізіі.
Узнагароджаны медалямі “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, “За Одар, Нісу і Балтыку”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Удзельнік Вісла-Одарскай аперацыі. Атрымаў асколкавае раненне ў плячо. Дайшоў да Берліна.
Тэрміновую даслужваў у польскім горадзе Згожэлец.
Вярнуўся дамоў у снежні 1946-га.
Пасля вайны працаваў у калгасе імя Куйбышава брыгадзірам, сталяром.