Вялікая Перамога ў асобах: Браніслаў Лаўрэцкі
Браніслаў Сцяпанавіч ЛАЎРЭЦКІ нарадзіўся ў в. Малі Астравецкага раёна.

На вайну пайшоў у 1944 годзе. Пасля прызыву на вайну вучыўся азам вайсковай справы ў Любліне.
“<…> з прадпісаннем раніцай з’явіцца на зборным пункце – у Астравецкім ваенкамаце. Аўтамашынай іх адтуль завезлі ў Маладзечна, затым – эшалонам у Беласток, і далей пад Люблін – у сумна знакаміты Майданэк. <…>”. (З артыкула А. Кардзіс, “Астравецкая праўда”, №35, 1998г.)
Быў аўтаматчыкам 1-й мотастралковай брыгады.
Баявое хрышчэнне Браніслаў прайшоў падчас фарсіравання ракі Нісы. Дзень Перамогі сустрэў у нямецкім Ротэнбургу.
Узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.
Вярнуўся дамоў у лютым 1946 года.
Працаваў у калгасе “Чырвоны Кастрычнік”: у паляводчай брыгадзе, на пілараме, у клубе.