У Міхалішкаўскай бібліятэцы ўзгадалі народныя святы, абрады і традыцыі
Міхалішкаўская бібліятэка далучылася да агульнанацыянальнай ініцыятывы “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. У межах праекта “Да роднай мовы крок зрабі” тут правялі час ведаў “Каб жыла культура продкаў”.
Падчас імпрэзы прысутныя паглыбіліся ў свет беларускіх народных святаў, абрадаў і традыцый. Асаблівую цікавасць у моладзі выклікала гутарка пра адзенне, даўні ўклад жыцця і сакрэты прыгатавання страў народнай кухні.

Гасцінна сустрэтая ўдзельнікамі актыўная чытачка бібліятэкі Марыя Маркаўна Пукшта шчыра падзялілася ўспамінамі пра сваё юнацтва. Яна ўзгадала песні і танцы, якія былі папулярнымі ў тыя часы.


Мерапрыемства прайшло ў цёплай, творчай атмасферы і яшчэ раз пацвердзілі, што мова і культура з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнага жыцця грамадства.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.