Вялікая Перамога ў асобах: Міхаіл Буцянаў

11:45 / 30.04.2026

Міхаіл Андрэевіч БУЦЯНАЎ нарадзіўся на Магілёўшчыне.


“<…>. Міхаіл вырашыў: трэба ўцякаць, і ноччу ажыццявіў сваю задуму. Аднак да сваіх не дайшоў – трапіў немцам у рукі. Пад канвоем яго пагналі назад у лагер. Ды тут лёс кінуў яму выратавальны круг: загаварыў з канваірам па-нямецку пра службу, сям’ю. “Калі паглыбіліся ў лес, канваір штурхнуў з дарогі: “Вэк! Шнэль!”, – расказвае ветэран. – Я з усяе моцы – у гушчар, не выбіраючы сцежкі, напралом. Адбегся, упаў, стаіўся пад навіслымі яловымі галінамі. І пачуў дзве кароткія аўтаматныя чаргі. Гэта мой канваір выстраліў у паветра, дзеля знаку…” (З артыкула Т. Сямёнавай, “Астравецкая праўда”, №52-53, 2001г.)

Да вайны скончыў Крычаўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. Працаваў у Бархоўскім дзіцячым доме выхавацелем, потым у Рэчыцкім дзіцячым доме №3 загадчыкам навучальнай часткі. У 1940-м прызваны на тэрміновую службу.

На фронт пайшоў у 1941 годзе. Ваяваў у складзе 17-га асобнага чыгуначнага батальёна 369-й стралковай дывізіі.

Пад Бранскам трапіў у палон, удалося з яго ўцячы. Вярнуўся дадому. У 1943 годзе, пасля вызвалення Чэрыкаўшчыны, яго ізноў мабілізавалі. У сакавіку 1944-га быў паранены ў сцягно, год праляжаў у шпіталі, застаўся інвалідам. Пасля выпіскі вярнуўся на радзіму, а потым пераехаў на Астравеччыну.

Жыў у Астраўцы. Завочна скончыў настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у Слабодскай пачатковай школе, дырэктарам Дзягенеўскай васьмігодкі.