Золото в земле, или Какой картофель садят в КСУП «Гудогай»

10:00 / 01.05.2026
Вяскоўцаў вылучаюць працавітасць, руплівасць, гаспадарлівасць, любоў да зямлі. І Першамай – у першую чаргу гэта іх свята.

У беларусаў самым любімым прадуктам лі­чыцца бульба. На Астравеччыне працягваецца яе пасадка, у прыватнасці ў КСУП «Гудагай». Пад другі хлеб тут плануюць адвесці 55 гектараў, у раёне – 90. 

Да поля за вёскай Рукшаны са сховішча насенныя клубні прывозіць Генадзь Масальскі, за плячамі якога без малога 40 гадоў вадзіцельс­кага стажу ў «гудагайскай» гаспадарцы. 

– Нездарма бульбачку называюць другім хлебам. Любая гаспадыня з яе лёгка прыгатуе дзясятак страў, – упэўнены працаўнік. – Садзім сорт «лель». На сваім падворку – жыву ў Лошы – вырошчваю паспешку. Мы, вяскоўцы, без бульбы, як і без працы, не можам!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич