Первыми премьеру фильма “Чернобыль. Живая земля” на Островечине посмотрели школьники

У кінаканцэртнай зале “Астравец” адбылася прэм’ера фільма “Чарнобыль. Жывая зямля”, прымеркаванага да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першымі гледачамі сталі вучні астравецкіх школ і гімназіі.
Нагадаю, што стужка створана на кінастудыі “Беларусьфільм” маладым рэжысёрам Марынай Данекінай. У 39 хвілін аўтар па-майстэрску, адначова ненавязліва і глыбока ўмясціла ўсе асноўныя этапы грунтоўнай работы па пераадоленні чарнобыльскай аварыі.
Спалучэнне архіўнай відэахронікі з расповедамі сведкаў і ўдзельнікаў тых падзей, экспертаў, звычайных жыхароў пацярпелых рэгіёнаў дазваляюць любому гледачу, незалежна ад ўзросту і прафесіі, уявіць, як адраджаліся беларускія землі пасля чарнобыльскай хваробы. Гэта стала магчымым дзякуючы правільнай дзяржаўнай палітыцы і адзінству народа.
З першых вуснаў
Паліна Махневіч, вучаніца гімназіі №1:

– Фільм спадабаўся. Уражвае, як нашы людзі згуртаваліся дзеля змагання з агульнай бядой, яе наступствамі і рабілі ўсё магчымае для гэтага. Парадава, што адраджаюцца тэрыторыі. Даведалася, што ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку ўнікальная флора і фаўна.
Іна Кавалеўская, загадчык аддзела па кінаабслугоўванні насельніцтва:

– Адметна, што фільм пра Чарнобыль практычна адначасова стартаваў у пракат па ўсёй Беларусі. Плануецца, што сеансы будуць адбывацца штодзень увечары да сярэдзіны наступнага тыдня. Акрамя гэтага, 22 красавіка запланаваны карпаратыўны прагляд кіналенты для супрацоўнікаў Беларускай АЭС з ушанаваннем ліквідатараў.
Прызнацца, з цікавасцю паглядзела стужку. Мне здаецца, што задачу, якую ставілі перад сабой стваральнікі: паказаць, як дзяржаўная палітыка і адзінства народа дазволілі справіцца з надзвычайным выклікам, – выканалі на “выдатна”.

