Народны хор ветэранаў выступіў на фестывалі ў Іўі

15:30 / 25.03.2026

Народны хор ветэранаў Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці засвяціўся на абласным фестывалі ветэранскіх калектываў.

– Фестываль «Не старэюць душой ветэраны» ў Іўі збірае прыхільнікаў вакальнай творчасці людзей паважанага ўзросту не першы год – і гэта цудоўная магчымасць паказаць таленты. Не ўпершыню было выступаць на ім і прадстаўнікам Астравеччыны. Народны хор ветэранаў прадставіў журы і гледачам насычаную праграму – мае падапечныя выканалі пяць вакальных нумароў. Лірычныя, душэўныя, патрыятычныя кампазіцыі ўразілі слухачоў – зала дзякавала гучнымі апладысментамі, – расказала кіраўнік хору Анастасія Ядзевіч. – Удзел у фестывалі для майго калектыва стаў не толькі чарговым творчым дасягненнем, але і дазволіў падзяліцца энергіяй і цяплом з іншымі, а таксама падцвердзіць, што творчасць не мае межаў. Лічу, такія сустрэчы аб’ядноўваюць і натхняюць скараць новыя вяршыні.



Фота з архіва народнага хору.

Текст: Светлана Фёдорова